Навіны

«БАСОВІШЧА» — вечна жывое

На­ват не ве­рыц­ца, што трыц­цаць вы­пу­скаў фе­сты­ва­лю «Ба­со­віш­ча» за на­мі. Та­кая дум­ка за­лез­ла ў маю га­ла­ву і не ад­пу­скае. Пер­шы, фе­сты­валь­ны дзень гля­дзеў я дзя­ку­ю­чы ві­дэ­ат­ран­с­ля­цыі на сай­це Ра­дыё Ра­цыя, а па­ра­лель­на вя­ла­ся тран­с­мі­сія ў жы­вым эфі­ры ра­дыё. Ця­пер маг­чы­мае па­гля­дзець яш­чэ раз кан­цэр­ты ў лю­бы мо­мант у ін­тэр­нэ­це. Та­кой маг­чы­мас­ці не ме­лі ар­га­ні­за­та­ры мно­гіх вы­пу­скаў фе­сты­ва­лю. Да та­го за­пі­сы кан­цэр­таў для тэ­ле­ба­чан­ня да­юць неб­ла­гі пра­ма­цый­ны ар­гу­мент кож­на­му, хто па­ды­мец­ца ар­га­ні­за­ваць «Ба­со­віш­ча» ў бу­ду­чы­ні, а не спы­ніц­ца ён на гэ­тым апош­нім. Ка­лі пры­гад­ваю са­бе пер­шыя за­пі­сы на маг­ні­та­фон­ных ка­се­тах і ві­дэ­а­ка­се­тах, та­ды тэх­ніч­ная рэ­ва­лю­цыя ма­ец­ца як на да­ло­ні. Да­вай­це па­мя­таць і пра пер­шую сцэ­ну, і гу­ка­а­па­ра­ту­ру, якая з кож­ным го­дам гу­ча­ла грам­чэй і якас­ней. Су­час­ная сцэ­на па па­ме­рах і ас­вят­лен­ні эстэ­тыч­на ўпіс­ва­ец­ца ў кра­я­від ляс­ной па­ля­ны. Быў­шы на фе­сты­ва­лі, не мог я і не пры­сес­ці на ад­веч­ных ба­ры­коў­скіх ла­вач­ках. Ой, пры­да­юц­ца яны ўсім, чыя на­га сту­пі­ла на фе­сты­валь­ную па­ла­су. Гле­да­чы і вы­ка­наў­цы, што не ха­це­лі за­над­та раз­гуль­вац­ца пе­рад сцэ­най, з на­са­ло­дай на­зі­ра­лі ад­сюль за му­зыч­ным ві­до­віш­чам.

Дру­гі дзень пра­вёў я ўжо не­пас­рэд­на ва ўро­чыш­чы Ба­рык, амаль увесь час шпа­цы­ру­ю­чы па ўсіх фе­сты­валь­ных сця­жын­ках «Бас­меж­жа». Усё бы­ло на­ту­раль­ным і ад­на­час­на ўпа­рад­ка­ва­ным. Ну і, зра­зу­ме­ла, лю­дзі, з які­мі аба­вяз­ко­ва трэ­ба бы­ло пе­ра­кі­нуц­ца доб­рым сло­вам. Ма­ім ван­д­роў­кам у лес і вяр­тан­ням пад сцэ­ну нер­ваў пап­са­ва­лі кры­ху за­над­та це­ла­лю­бі­выя ахоўнікі, якія за кож­ным ра­зам ма­ца­лі мя­не ад га­ла­вы па кост­кі. А мой зап­леч­нік з мно­гі­мі кі­шэ­ня­мі быў ім так да спа­до­бы як косць для са­ба­кі. Кі­да­лі­ся на яго з та­кой заў­зя­тас­цю, быц­цам у ім зна­хо­дзі­ла­ся ней­кая пад­рыў­ная спра­ва. Ах­вя­рай іх по­шу­каў за пер­шым ра­зам стаў мой па­да­рож­ны но­жык, а дзесь­ці за трэ­цім ува­хо­дам не­вя­ліч­кі што­пар, які га­да­мі ля­жыць у тым жа зап­леч­ні­ку. Га­ва­ру чэс­на, не быў ён ска­ры­ста­ны ў гэ­ты дзень. Але каб увай­с­ці на пля­цоў­ку пе­рад сцэ­най, я му­сіў з ім неш­та зра­біць. І та­ды для са­мо­га ся­бе вы­ра­шыў, што што­пар пры­ха­ваю пад ад­ной, толь­кі мне вя­до­май сас­ной. І вяр­ну­ся па яго роў­на праз год. Та­му са сва­іх чы­ста вуз­кіх і аса­бі­стых ін­та­рэ­саў спа­дзя­ю­ся, што ў лі­пень­скія дні 2020 го­да пад му­зы­ку, плы­ву­чую са сцэ­ны, ад­шу­каю свой што­пар. Але так на са­мой спра­ве то хер з гэ­тым што­па­рам, абы бы­ло толь­кі «Ба­со­віш­ча». Мо­жа ён спат­рэ­біц­ца ней­кім грыб­ні­кам, ка­лі апы­нец­ца на іх да­ро­зе.

Ван­д­ру­ю­чы сцеж­ка­мі ўспа­мі­наў і ба­ры­коў­ска­га ле­су, не мог я не на­лю­ба­вац­ца пры­го­жас­цю і строй­нас­цю ра­сту­чых там со­сен. Праз тыя трыц­цаць га­доў, зда­ец­ца, пай­ш­лі яны яш­чэ ўга­ру і про­ста за­раз гу­та­раць з не­бам. Про­ста цу­да, ка­лі я прыг­ля­даў­ся ім і сто­я­чы, і се­дзя­чы на ла­вач­ках. Уз­га­да­лі­ся пер­шыя «Ба­со­віш­чы», ка­лі з сяб­ра­мі пад сос­на­мі мы пра­вя­лі два дні і дзве но­чы не змень­ва­ю­чы свай­го мес­цаз­на­хо­джан­ня. Змя­ня­лі­ся та­ды толь­кі бу­тэль­кі з пі­вам. «А то сэ нэ вра­ті», — як га­во­раць чэш­скія су­се­дзі.

У па­пя­рэд­ніх вы­пу­сках фе­сты­ва­лю пэў­най тра­ды­цы­яй мож­на б на­ват ска­заць, бы­лі даж­дж­лі­выя дні, а на­ват бу­ры. У гэ­тым го­дзе сі­ноп­ты­кі бам­бі­лі нас у су­бо­ту па­пя­рэдж­ван­ня­мі аб бу­рах з гра­дам для ўся­го Пад­ляш­ша. А тут у Ба­ры­ку пад сос­на­мі ста­я­ла пры­го­жае лет­няе над­вор’е ў поў­най сва­ёй кра­се. Па­ні ле­та рас­пус­ці­ла ўсе ко­сы спе­лас­ці ко­ле­раў. Пры­тым ве­цер не ад­ва­жыў­ся зва­ру­шыць да­стой­нас­ці ра­сту­чых со­сен. У пра­жэк­та­рах свят­ла са сва­ёй зя­лё­нас­цю іго­лак злі­ва­лі­ся яны з сі­нім, а по­тым зор­ным, нач­ным не­бам, зас­лу­ха­ны­мі ў бе­ла­ру­скую му­зы­ку. Му­зы­ку, якая ця­гам двух дзён па­ка­за­ла куль­тур­на-эстэ­тыч­ную ван­д­роў­ку бе­ла­ру­ска­га ду­ху на на­шай зям­лі. Эт­на-ро­ка­вае па­да­рож­жа ў пят­ні­цу яш­чэ раз да­ка­за­ла скуль б’юць на­шы жы­ват­вор­чыя кры­ні­цы і як важ­ным ёсць іх уме­лая адап­та­цыя да су­час­ных му­зыч­ных вык­лі­каў. Усе кан­цэр­ты для мя­не гэ­та не толь­кі сен­ты­мен­таль­нае па­да­рож­жа з на­го­ды трыц­ца­та­га «Ба­со­віш­ча», але на­ра­стю­чае пе­ра­ка­нан­не, што фе­сты­валь усё ж та­кі не па­ві­нен быць апош­нім. «Сон­ца нам да­па­мо­жа, яно лю­біць нас». Га­ра­доц­кі Ба­рык на­да­лей спа­дзя­ец­ца на нас.

Яў­ген ВА­ПА

25.07.2019 Тэгі: Яўген Вапа, Блог

Відэа

праваабарончыя сайты