Навіны

Спецвыпуск у Гародні (фотагалерэя)

У Гародні, у чацвер 18-га ліпеня, гарадзенскія праваабаронцы Віктар Сазонаў і Уладзімір Хільмановіч здзейснілі раздачу спецвыпуску газеты “Народная воля” прысвечанага праваабарончай тэматыцы. Акцыя была прымеркаваная да даты, калі сусветная грамадскасць адзначае Міжнародны дзень Нельсана Мандэлы, абвешчаны Генеральнай асамблей ААН ў 2009-м годзе.

Нельсан Мандэла прайшоў доўгі шлях змагання, і перш чым стаў прэзідэнтам Паўднёва Афрыканскай Рэспублікі 27 гадоў правёў за кратамі. За сваю дзейнасць ён быў узнагароджаны Нобелеўскай прэміяй.

Гарадзенскія праваабаронцы прайшліся з газетамі па горадзе і завіталі на шматлюдны Скідзельскі рынак Гародні. Мінакі ахвотна бралі газеты, уступалі з праваабаронцамі ў размовы.

Трэба адзначыць, што падобныя раздачы спецвыпуску газеты праваабаронцы практыкуюць ужо даўно. І з кожным разам грамадскасць ўсё больш прыязна вітае гэтыя дзеянні.

Відэа

праваабарончыя сайты