Навіны

Ці пачуюць "Матчын рух-328"?

Лідарка грамадскай ініцыятывы "Матчын рух-328" Ларыса Жыгар расказала пра вынікі прыёму ў кіраўніцы адміністрацыі Лукашэнкі Наталлі Качанавай.

Не так даўно, прадстаўніцы руху абвяшчалі галадоўку, якая доўжылася з 11 чэрвеня па 3 ліпеня. Пасля гэтага іх прыняла кіраўніца Адміністрацыі. Ларыса Жыгар сказала, што цягам месяца прадстаўніцам Руху паабяцалі даць адказы на тыя пытанні, якія маці задавалі ў час сустрэчы. Зараз галадоўка спынена, але прадстаўніцы ініцыятывы далей будць сачыць за тым, якім будзе вынік паходу ў Адміністрацыю. Пакуль жа нават няма пазітыўнага выніка па амністыі.

“Матчын рух 328” – гэта грамадскае аб’яднанне, якое змагаецца за правы асуджаных за незаконны абарот наркотыкаў. Пачаткова было патрабаванне наконт перагляду шэрагу крымінальных спраў. Выказваліся меркаванні і довады таго, што следства неабгрунтавана кваліфікавала ўчынкі пэўных асоб па больш цяжкіх частках 328-га артыкула, чым належала паводле заканадаўства.


16.07.2019

Відэа

праваабарончыя сайты