Навіны

Павел Севярынец: Патрэбна салідарная пазіцыя ўсіх цэркваў

Cустаршыня Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Павел Севярынец распавёў пра тое, чаму ўлады не хочуць зрабіць палёгку для вернікаў.

Як паведамляе сайт БХД, сустаршыня Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Павел Севярынец атрымаў адказ на калектыўны зварот, падпісаны сотнямі вернікаў розных канфесіяў, з патрабаваннем адмяніць сумнавядомую “Пастанову №49” Савета Міністраў аб аплаце за масавыя некамерцыйныя мерапрыемствы.

Начальнік Дэпартаменту фінансаў і тылу Міністэрства ўнутраных справаў В.А. Дубавец лічыць, што для правядзення рэлігійных і ўвогуле некамерцыйных недзяржаўных мерапрыемстваў у Беларусі створаныя ўсе ўмовы – і ніякіх зменаў заканадаўства, у прыватнасці, “Пастановы № 49”, не патрабуецца.

Павел Севярынец: Трэба адзначыць, што каталіцкім біскупам, якія звярнуліся ў Міністэрства ўнутраных спраў, было адказана, што з рэлігійных арганізацый і цэркваў гэтыя паборы брацца не будуць. Але ў той жа час Пастанова №49 існуе і дзейнічае і фактычна канчатковае рашэнне павінны прымаць мясцовыя ўлады. Дазволяць яны ісці без аплаты – пілігрымкі пойдуць. Калі не будзе дазволу, то запатрабуюць вялікую суму, як гэта здарылася ў Віцебску з грэка-каталіцкай пілігрымкай.

Іншымі словамі, зрабілі такую своеасаблівую пастку, і гэта адзін са шмаітлікіх метадаў законнага адабрання грошай у насельніцтва.

РР: Адным могуць пайсці на саступкі, а іншым могуць і не пайсці…

Павел Севярынец: Так, і гэта нагадвае ўзаконены дзяржаўны рэкет. Прыходзяць міліцыянты і кажуць, што яны будуць ахоўваць мерапрыемства, але за гэта трэба плаціць. А калі адмаўляецеся, ніякага мерапрыемства не будзе.

Так што фактычна ўсталявалі сістэму дзяржаўнага рэкета, у тым ліку, і да хрысціянскіх цэркваў. І гэта, натуральна, ярмо, якое зараз накінулі на ўсіх.

Мне падаецца, што зараз патрэбна салідарная пазіцыя ўсіх цэркваў, каб гэтую пастанову адмянілі. Бо сёння ў такой сітуацыя апынуліся грэка-католікі, а заўтра забароняць Будслаў і

Хросны ход у Гародні. Рэжыму трэба грошы, а таму трэба садраць са сваіх. І Бога яны не баяцца…

Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя

Чытай больш на: https://www.racyja.com/palityka/pavel-sevyarynets-patrebna-salidarnaya/

16.07.2019
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Архіў

Сьнежань 2019
1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031

Відэа

праваабарончыя сайты