Навіны

Белпошта не будзе ўшаноўваць 100-годдзе Аляксея Карпюка

РУП "Белпошта" даслала афіцыйны адказ вядомаму гарадзенскаму гісторыку Андрэю Вашкевічу. Андрэй Вашкевіч звяртаўся ў гэтую ўстанову з прапановай ушанаваць пісьменніка Аляксея Карпюка праз выпуск у яго гонар адмысловай маркі, канверта ці паштоўкі.

У 2020 годзе спаўняецца якраз 100 гадоў з дня нараджэння вядомага культурніцкага дзеяча і пісьменніка. Аднак у "Белпошты" не знойдзецца сродкаў для выпуску паштовай прадукцыі з гэтай нагоды. Пра гэта гісторык Андрэй Вашкевіч паведаміў у сваім фэйсбуку, змясціўшы афіцыйны адмоўны адказ.

Напомнім, што ў красавіку бягучага году ў Гародні ў гонар Аляксея Карпюка ўсталявана і ўрачыста адкрыта адмысловая шыльда на будынку па вуліцы Ажэшкі, дзе працаваў пісьменнік.

 

13.07.2019

Відэа

праваабарончыя сайты