Навіны

Гарвыканкам Бярозаўкі зноў не дазволіў інфармацыйны пікет

Бярозаўскі гарвыканкам трэці раз запар адмовіў грамадскаму актывісту Вітольду Ашурку правесці інфармацыйны пікет па пытанні ўсталявання помніка ў горадзе аднаму з заснавальнікаў Бярозаўскай гуты Юліусу Столле. На гэты раз мясцовыя бюракраты абгрунтавалі сваё рашэнне тым, што Вітольд Ашурак зусім нядаўна быў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за ўдзел у несанкцыянаваным інфармацыйным пікеце.

Напомнім, што 17 чэрвеня Ашурак разам з Сяргеем Пантусам выйшлі на прыступкі Лідскага райвыканкаму, каб папярэдзіць насельніцтва пра небяспечнае забруджванне ракі Дзітва нечыстотамі, злітымі мясцовымі камунальнымі службамі. За гэта пастановай старшыні Лідскага суда Вячаслава Мацука яго аштрафавалі на 10 базавых велічынь. Ашурак не пагадзіўся з пастановай і аспрэчвае штраф у судовым парадку. Дата разгляду касацыйнай скаргі яшчэ не прызначана.

Папярэдняя адмова правесці інфармацыйны пікет за подпісам старшыні выканкаму Валерыя Яводзіка была яшчэ больш абсурднай. Тады інфармацыю пра падаванне заяўкі на пікет чыноўнікі палічылі…незаконным заклікам да правядзення пікету.

Архіў

Ліпень 2020
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031

Відэа

праваабарончыя сайты