Навіны

Начальнік Свіслацкага РАУС пайшоў у “ветэраны”

Раённая “Свіслацкая газета” паведаміла, што ажно 6 свіслацкіх міліцыянтаў папоўнілі “ряды ветеранов органов внутренних дел”. Сярод іх і нядаўні начальнік Свіслацкага РАУС Валерый Раманчук.

Галоўны інфармацыйны орган раённай вертыкалі так характарызуе былога начальніка Свіслацкай міліцыі: “Он прошел путь от участкового инспектора инспекции по делам несовершеннолетних, начальника отделения уголовного розыска, первого заместителя начальника Берестовицкого РОВД до начальника Свислочского РОВД. Возглавлял отдел практически пять лет. Подполковник милиции Валерий Романчук заработал репутацию мудрого и справедливого руководителя.

У грамадскіх актывістаў Гарадзеншчыны застаецца зусім іншая памяць пра Валерыя Раманчука. За 2014-2018 гады, пасля Дзён памяці паўстанцаў 1963 года па ўшанаванні нацыянальных герояў, падначаленымі “мудрага і справядлівага” начальніка Свіслацкага РАУС Раманчука было складзена ажно 37 “высмактаных з пальца” пратаколаў пра нібыта адміністрацыйныя правапарушэнні. Пазней Свіслацкі раённы суд і розныя суды Гарадзенскай вобласці абвесцілі паводле гэтых пратаколаў 37 карных пастановаў. Так што на пенсію і ў гісторыю Гарадзеншчыны Валерый Раманчук уваходзіць не толькі з кветкамі ад сваіх калег, але і з адпаведнай рэпутацыяй асобы, наўпрост датычнай да незаконнага палітычнага пераследу грамадзян і рэпрэсій.

Пайшоў на пенсію разам з сваім начальнікам і Аляксандр Гуштын, міліцыянт, які быў неаднаразовым сведкам на шматлікіх адміністрацыйных працэсах у дачыненні да грамадскіх актывістаў.

Абавязкі начальніка Свіслацкага РАУС пакуль што выконвае Аляксандр Якімчык.

Архіў

Верасень 2019
1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30

Відэа

праваабарончыя сайты