Навіны

Сёння - Вечар салідарнасці з палітвязнямі

Сёння, 21 чэрвеня, на адукацыйнай пляцоўцы “Тэрыторыя правоў” Валанцёрская служба “Вясны” праводзіць Вечар салідарнасці са зняволенымі, якія знаходзяцца за кратамі па палітычных матывах.

Імпрэза прысвечаная тэме палітычнага пераследу і зняволення ў Расіі, Украіне і Беларусі.

Падчас мерапыремства вы зможаце:

  • даведацца пра крытэрыі вызначэння палітвязняў, распрацаваныя беларускімі праваабаронцамі,
  • даведацца гісторыі тых, хто прайшоў праз выпрабаванне зняволення,
  • выказаць свае словы падтрымкі, напісаць ліст ці падпісаць паштоўку палітвязню,
  • выказаць сваю салідарнасць са зняволенымі.

Дзе? адукацыйная пляцоўка “Тэрыторыя правоў” (вул. Ложынская, 16, памяшканне 404)

Калі? 21 чэрвеня (пятніца), 19:00.

Калі вы адчуваеце патрэбу ва ўдзеле, але не маеце магчымасці прыйсці на сустрэчу – звярніце ўвагу на гэты артыкул: https://spring96.org/be/news/91833

А пасля – напішыце палітвязням ліст з словамі падтрымкі. Гэта вельмі важна!

 

http://spring96.org/be/news/93271

Архіў

Сьнежань 2019
1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031

Відэа

праваабарончыя сайты