Навіны

Цяжкі пошук праўды ў Смаргонях

Глухую абарону міліцыянтаў, якія пры затрыманні нанеслі цялесныя пашкоджанні ні  ў чым не вінаватаму жыхару Барысу Змітровічу, занялі супрацоўнікі Смаргонскага райаддзела Следчага камітэта (РАСК).

Ужо тройчы былі адменены пастановы следчых РАСК аб адмове ў распачынанні крымінальнай справы. Адхілены ад следства Грышэчкін Е.Г..  Але  прызначаны новы следчы па асабліва важных справах Смаргонскага РАСК падпалкоўнік юстыцыі Гудцоў В.С.  20 траўня 2019 года зноў прыняў адмоўную пастанову: за адсутнасцю ў дзеяннях міліцыянтаў складу злачынства.


Следчы  прызнаў толькі неправамернасць выкарыстання ў дачыненні да Барыса Змітровіча кайданкаў і накіраваў прадстаўленне ў РАУС аб прыняцці захадаў.
Для следства не аргумент на карысць пацярпелага, што ён вызвалены ад адказнасці за адсутнасцю складу адміністрацыйнага правапарушэння. І тое, што яго стараліся прыцягнуць да адміністрацыйнай справы аб з’яўленні у грамадскім месцы ў нецвярозым стане і аказанні супраціву законным патрабаванням супрацоўнікам міліцыі праследваць ў РАУС для разбіральніцтва засталося не даказаным. 

Дык што, і пасля гэтага следства працягвае лічыць, што патрабаванні міліцыянтаў былі законнымі, як і нанясенне імі цялесных пашкоджанняў пры затрыманні?

На гэтай падставе Барыс Змітровіч абскардзіў чарговую пастанову следчага у пракуратуру Смаргонскага раёна.

19.06.2019

Відэа

праваабарончыя сайты