Навіны

Праваабаронца патрабуе выключыць магчымасць фальсіфікацыі вынікаў выбараў на раённым і абласным узроўні

Праваабаронца са Смаргоні Алесь Дзергачоў накіраваў у Палату прадстаўнікоў прапанову аб ухіленні супярэчнасці паміж артыкуламі 13 і 78 Выбарчага кодэкса, каб выключыць фальсіфікацыю выбараў на ўзроўні раённых і абласных выбарчых камісій.

Калі артыкул 13 гарантуе адкрытасць і галоснасць выбарчага працэсу, то артыкул 78, які рэгулюе падвядзенне вынікаў па раёну ці вобласці, цалкам пярэчыць яму. На гэтым этапе ў назіральнікаў няма ніякага доступу да лічбаў выніковых пратаколаў ніжэйстаячых камісій. Яны не бачаць працэсу сумавання.  У выніку закрытасці гэтага працэсу назіральнікі маюць доступ толькі да выніковай лічбы падліку, якую праверыць немагчыма, што астаўляе спрыяльную глебу для злоўжыванняў.

Для доказу недасканаласць артыкула 78 Кодэкса ў сваім звароце Алесь Дзергачоў  прывёў прыклад     фальсіфікацыі вынікаў выбараў па Смаргонскім раёне у 2015 годзе.

Так, згодна з дадзенымі Цэнтрвыбаркама, за кандыдата Таццяну Караткевіч ва ўсім Смаргонскім раёне прагаласавала 887 выбаршчыкаў. Але паводле выніковых пратаколаў толькі на 8 участках з 40, дзе вялося незалежнае ад улады назіранне, за Т.Караткевіч прагаласавала 1870 выбаршчыкаў.

З гэтага вынікае меркаванне, што фальсіфікацыя адбылася на ўзроўні Смаргонскай раённай выбарчай камісіі.
      

Таму заяўнік прапанаваў прадугледзець працэдуру агалошання дадзеных кожнага выніковага пратакола, паступаючага  з участковых камісій (рённых, калі сумуе абласная). Гэтага можна дасягнуць шляхам  вядзення тэрытарыяльнай камісіяй спецыяльнай табліцы з дэманстрацыяй яе на маніторы, у якой  па меры паступлення пратаколаў з адпаведных камісій адлюстроўваць выніковыя лічбы.

Ён прапанаваў таксама пасля заканчэння падліку тэрытарыяльнай камісіяй гэту табліцу размяшчаць на спецыяльных старонках адпаведных сайтаў органаў улады, прысвечаных выбарам.

Дарэчы, такую табліцу ў разрэзе вынікаў па раёнах Беларусі размяшчае ЦВК на сваім сайце. А вось інфармацыя аб выніках галасавання, напрыклад, па раёну ў разрэзе участковых камісій, застаецца недаступнай як для выбаршчыкаў, так і для назіральнікаў.

Архіў

Іншыя навіны

Відэа

праваабарончыя сайты