Навіны

Будаўніцтва акумулятарнага завода ў Брэсце прыпынена

Акумулятарны завод у Брэсце

Акумулятарны завод у Брэсце

Старшыня Брэсцкага аблвыканкама Анатоль Ліс 14 чэрвеня падпісаў распараджэнне аб прыпыненні будаўніцтва акумулятарнага завода. Пра гэта паведамляецца на сайцеаблвыканкама.

“Прыпыніць будаўніцтва аб'екта «Акумулятарны завод ТАА «АйПауэр» з уласнай кацельняй на прыродным газе па адрасе: Брэсцкі раён СЭЗ «Брэст» раён «Аэрапорта» 1 пускавы комплекс» да ліквідацыі выяўленых парушэнняў”.

Нагадаем, што ў мінулую нядзелю праціўнікаў акумулятарнага завода запрасілі на сустрэчу з мэрам горада Аляксандрам Рагачуком, дзе той распавёў пра праблемы, з-за якіх запуск завода адкладаецца. Праз некалькі дзён ініцыятыўная група з 15 актывістаў сустрэлася з губернатарам Анатолем Лісам, які паабяцаў цягам тыдня вывучыць і даць ацэнку ўсім фаткам парушэнняў, пра якія распавялі актывісты. 

 

http://spring96.org/be/news/93204

Архіў

Іншыя навіны

Відэа

праваабарончыя сайты