Навіны

Песенна-вершаваная эстафета “Каліноўскі2019” стартавала ў Гародні

Новы этап кампаніі “Каліноўскі2019” распачаўся ў Гародні. А менавіта вершаваная эстафета. 

Адным з першых, хто выклаў відэа з вершам, прысвечаным паўстанню і паўстанцам, стаў намеснік старшыні Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў:

– Гэта эстафета вершаў, ці песняй пра паўстанцаў. Кожны, хто мае жаданне, можа запісаць ці выкласці ў інтэрнэт, пажадана з хаштэгам. Любыя тэксты, якія прысвечаны паўстанню, або напісаныя самімі паўстанцамі. І перадаць эстафету сваім сябрам. Мы разлічваем, што гэтая ініцыятыва зацікавіць беларусаў. Мы разлічваем, што такіх вершаў з кожным днём будзе ўсё больш і больш. Пакуль што, як я адсачыў, іх каля 15-ці.

Гарадзенскі палітык канстатуе, што кожны дзень да эстафеты далучаюцца новыя асобы:

– Сяргей Верамеенка. Зміцер Захарэвіч таксама ўчора выклаў сваю песню. А таксама ведаю, што гэтыя выклікі, якія мы напаўжартаўліва кідаем сваім сябрам, яны прынятыя. І ў бліжэйшым часе гэтых асобаў будзе ўсё больш.

Чакаецца, што ў бліжэйшыя дні да вершаванага марафону далучацца і жыхары іншых гарадоў Беларусі.

https://www.racyja.com/kultura/pesenna-vershavanaya-estafeta-kalino/

13.06.2019
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Відэа

праваабарончыя сайты