Навіны

Суд пакінуў у сіле штрафы для арганізатараў Дня волі

Дзень Волі ў Кіеўскім скверы. Фота: ПЦ "Вясна"

Дзень Волі ў Кіеўскім скверы. Фота: ПЦ "Вясна"

Мінскі гарадскі суд пакінуў у сіле рашэнне аб спагнанні з кожнага з арганізатараў Дня волі штрафа ў 30 базавых велічынь за несваечасовую аплату паслуг міліцыі падчас правядзення свята.

Нагадаем, што кожны з арганізатараў Дня волі (Вольга Кавалькова, Ігар Барысаў, Юрась Губарэвіч і Мікалай Казлоў) быў пакараны штрафам у 30 базавых велічынь (765 рублёў) за тое, што ў вызначаны тэрмін не здзейсніў аплату паслуг па ахове грамадскага парадка. Але арганізатары адзначалі, што гэтыя паслугі былі няякаснымі, таму абскардзілі рашэнне суда. Яны прасілі адмяніць пастанову суда Цэнтральнага раёна і спыніць адміністрацыйны працэс у дачыненні да іх.

У выніку Мінскі гарадскі суд адмовіў ім.

Варта адзначыць, што арганізатары Дня волі намагаюцца скасаваць дамову з міліцыяй, і ў той жа час Мінскі гарадскі суд сваім рашэннем патрабуе не толькі аплаціць гэтыя паслугі поўнасцю, але і спаганяе штрафы за несваечасовую аплату. Але гэтая “несваечасовасць” і узнікае з-за таго, што арганізатары спрабавалі дамагчыся скасавання дамовы.

“У прававой дзяржаве магла бы скласціся прававая калізія. Адзін суд скасоўвае абавязкі па дамове, а другі накладае штраф за іх несваечасовае выкананне”, - адзначыў Юры Губарэвіч.


Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

 

http://spring96.org/be/news/93176

Архіў

Чэрвень 2019
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Відэа

праваабарончыя сайты