Навіны

У Гародні ўшанавалі памяць Чэслава Немана

У Гародні ўшанавалі памяць Чэслава Немана – вядомага польскага музыкі, які нарадзіўся на Гарадзеншчыне. Шыльда з барэльефам спевака ўсталявана на ўваходзе гуманітарнага ліцэя Купалаўскага ўніверсітэта. 

На адкрыццё прыехалі высокія госці: маршалак польскага Сенату Станіслаў Карчэўскі і старшыня Рады Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Міхаіл Мясніковіч. Таксама дыпламаты і жонка Чэслава Выдрыцкага (Немана), Малгажата. Сваімі ўражаннямі яна падзялілася адразу пасля адкрыцця шыльды:

– Я вельмі ўзрушана. Ён нарадзіўся ў Польшчы ў Старых Васілішках, якія пасля лёсам гісторыі перасталі быць польскімі. Але Чэслаў сюды вярнуўся. Я ўзрушана тым, што беларуская моладзь вельмі шануе Чэслава і слухае яго.

На адкрыцці шыльды выступілі старшыня Гарадзенскага выканаўчага камітэту Станіслаў Гой, кіраўнік Сенату Рэспублікі Польшча Станіслаў Карчэўскі, а таксама амбасадар Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі. Дарэчы, апошні выступіў часткова па-беларуску:

– Яго музыкай захаплялася ўся Польшча і шматлікія прыхільнікі яго таленту ва ўсім свеце. У тым ліку тут, у Беларусі. Нарадзіўшыся перад вайной на Гарадзеншчыне, пасля вайны, як сотні тысяч палякаў, Чэслаў пакінуў краіну свайго дзяцінства і ў рамках рэпатрыяцыі перасяліўся з сям’ёй у Польшчу. Але са сваёй малой айчынай ён ніколі не парываў і выбраў сабе псеўданім “Неман”.

На адкрыццё шыльды Чэславу Неману сабраліся прадстаўнікі польскай меньшасці ў Беларусі, дыпламаты, навучэнцы ўстановаў Гародні, сябры БРСМ. Шыльду выканаў гарадзенскі скульптар Уладзімір Панцялееў. Сёлета Чэславу Немэну споўнілася б 80 гадоў.

20190606_175837_resized20190606_180926_resized20190606_180949_resized20190606_181258_resized20190606_181543_resized20190606_182659_resized_120190606_183000_resized20190606_183336_resized20190606_183719_resized20190606_183726_resized20190606_18554320190606_191859_resized20190606_191925_resized20190606_192053_resized20190606_192103_resized20190606_192201_resized20190606_192222_resized20190606_192734_resized20190606_192740_resized20190606_192847_resized20190606_193007_resized20190606_193126_resized

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Чытай больш на: https://www.racyja.com/kultura/u-garodni-ushanavali-pamyats-cheslava-ne/

07.06.2019
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Відэа

праваабарончыя сайты