Навіны

Чыноўнік не зразумеў, што ад яго хочуць

Старшыня слонімскага грамадскага аб’яднання ўстойлівага развіцця “Мінолс” Валянціна Бераснява атрымала адказ ад намесніка старшыні Слонімскага райвыканкама Уладзіслава Гершгорына на сваю прапанову правесці ў Слоніме “круглы стол” з прадстаўнікамі мясцовай улады, сябрамі грамадскіх арганізацый і грамадскіх ініцыятываў, якія дзейнічаюць на тэрыторыі Слонімскага раёна.

“Правядзенне “круглага стала”, як пісала ў сваёй прапанове сланімчанка, будзе садзейнічаць далучэнню мясцовага грамадства да распрацоўкі і рэалізацыі ініцыятываў па паляпшэнні жыцця ў рэгіёне, падвышэнні якасці кіравання, пашырэнні дыялогу паміж уладай, бізнесам, некамерцыйнымі арганізацыямі і грамадзянамі для сумеснага вырашэння лакальных праблемаў”.

Але ў Слонімскім райвыканкаме Валянціну Берасняву не зразумелі. На гэту прапанову намеснік старшыні Слонімскага райвыканкама Уладзіслаў Гершгорын даў адказ: “У Слонімскім раёне створаны і ажыццяўляе сваю дзейнасць Савет па развіцці прадпрымальніцтва. Пра дату і месца правядзення чарговага пасяджэння Вам будзе паведамлена дадаткова…”.

Дзіўны адказ. Альбо чыноўнік не зразумеў, чаго ад яго хочуць, альбо ён наогул не разумее мэты “круглага стала”, пра які напісала і прапанавала сланімчанка.

Беларускае Радыё Рацыя, Слонім

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/chynounik-ne-zrazumeu-shto-ad-yago-khochuts/

02.06.2019
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

праваабарончыя сайты