Навіны

Пракуратура ініцыявала новы разгляд заявы Сяргея Верамеенкі

Гарадзенская пракуратура станоўча адрэагавала на скаргу вядомага гарадзенскага грамадскага актывіста Сяргея Верамеенкі. Яна вярнула дакументы па яго зламаным планшэце органам міліцыі. Сутнасць справы ў тым, што наўмысна папсаваны планшэт быў рэчавым доказам таго, што ў час слоўнага канфлікту гарадзенскі рамеснік Сяргей Барэйша выхапіў планшэт з рук Верамеенкі, калі той рабіў здымку, і сапсаваў прыладу.

У міліцыі відэафайл чамусці  „не здолелі” адкрыць , і ён як рэчавы доказ не быў далучаны да вынікаў праверкі. У супрацьпраўных дзеяннях грамадзяніна Барэйшы міліцыя тады не выявіла парушэння закону. Цяпер справа павінна мець працяг.

Сяргей Верамеенка кажа, што хоча атрымаць маральную кампенсацыю з таго чалавека, які малюе Пуціна ды Сталіна, а таксама кампенсаваць матэрыяльныя страты. 

Здарэнне адбылося яшчэ 7 сакавіка, калі рамеснік Барэйша прадаваў выяву Пуціна на Савецкай вуліцы Гародні. Пазней яго заўважалі за продажам выявы яшчэ аднаго персанажа імперскай Расеі – Сталіна.

Раней "Гарадзенская вясна" падрабязна пісала пра гэтую справу.

 

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты