Навіны

Алена Анісім: У чэрвені падамо дакументы на атрыманне ліцэнзіі

Старшыня Таварыства беларускай мовы і дэпутат Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім распавяла, як ідзе праца па стварэнні беларускамоўнага Нацыянальнага ўніверсітэта імя Ніла Гілевіча.

Алена Анісім: Не так даўно былі выпускныя ў тых, хто хадзіў на беларускамоўныя курсы нашага ўніверсітэта. Курсы закончылі больш за 50 чалавек.

РР: А якія навіны з нагоды атрымання ліцэнзіі на дзейнасць універсітэта?

Алена Анісім: Кожную сераду збіраецца рэктарат, і пастаўлена задача – падаць дакументы на атрыманне ліцэнзіі ўжо ў чэрвені гэтага году.

Зроблены вялікі кавалак працы. Ужо, напрыклад, набралі выкладчыкаў. Гатовы выкладаць звыш 100 выкладчкаў, з іх многія – дактары і кандыдаты навук.

А вось пытанне з падручнікамі пакуль не вырашана, неабходна рыхтаваць вучэбна-метадычныя комплексы, а гэта займае час для іх напісання. Комплексы пішуць менавіта для тых прадметаў, па якіх няма беларускіх падручнікаў з грыфам Міністэрства адукацыі і не старэйшых  за 5 год. Такія патрабаванні. А ўсё астаняе гатова. Зараз наносяцца апошнія штрыхі, запаўняем прабелы, таму веру, што ў хуткім часе дакументы пойдуць на праверку і атрымаем ліцэнзію. А з 1 верасня 2020 года плануем ужо вучобу першых студэнтаў.

Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота SPUTNIK Беларусь

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/alena-anisim-u-cherveni-padamo-dakumen/

31.05.2019
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Архіў

Іншыя навіны

Відэа

праваабарончыя сайты