Навіны

Кошт “Чарнобыльскага шляху”: амаль чатыры тысячы рублёў штрафаў

Вольга Кавалькова. Фота: Krynica.info

Вольга Кавалькова. Фота: Krynica.info

 Яшчэ адна ўдзельніца несанкцыянаванага “Чарнобыльскага шляху" была пакараная штрафам 30 траўня. Суддзя суду Першамайскага раёна Мінска Юрый Гарбатоўскіаштрафаваў сустаршыню ствараемай партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Вольгу Кавалькову на 15 базавых велічынь.

Пра суд Вольга Кавалькова паведаміла ў сацыяльных сетках:

“15 базавых за Чарнобыльскі шлях. Амаль 200$ з чалавека за канстытуцыйнае права на мірны сход. Змагаемся далей.”

Вольга Кавалькова – дванаццатая, каго паспелі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за ўдзеў у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве па арт 23.34 КаАП.

Агулам жа па стане на 30 траўня агульная колькасць штрафаў, накладзеных на ўдзельнікаў “Чарнобыльскага шляху”  па інфармацыі праваабаронцаў  склала 150 базавых велічынь. Некалькі актывістаў яшчэ і дагэтуль чакаюць выклікаў у суд.

 

http://spring96.org/be/news/93074

Архіў

Верасень 2019
1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30

Відэа

праваабарончыя сайты