Навіны

“Чарнобыльскі шлях-2019”: колькасць аштрафаваных павялічваецца

Іван Мірончык, Дзяніс Урбановіч, Віталь Трыгубаў і Арцём Кляпец. Фота з сацыяльных сетак.

ван Мірончык, Дзяніс Урбановіч, Віталь Трыгубаў і Арцём Кляпец. Фота з сацыяльных сетак.

Актывіст “Маладога фронту” і ўдзельнік “Чарнобыльскага шляху-2019” Іван Мірончыкатрымаў пастанову суда Цэнтральнага раёна Мінска ад прыцягненні яго да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры 20 базавых велічынь (510 рублёў). 24 траўня такое рашэнне вынесла суддзя Вікторыя Шабуня.

У гэты ж самы дзень Шабуня пакарала штрафам рэкламістку Юлію Ляшкевіч і таксама за ўдзел у несанкцыянаваным шэсці 26 красавіка.

Агулам жа да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне артыкула 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве) прыцягнута каля дзесяці грамадзян. Сярод іх - Валер Рабцаў, Таццяна Барэль, Аляксей Драбышэўскі, Дзмітрый Кучук, Віталь Трыгубаў, Сяргей Чалы.

Дарэчы, на старонцы ў фэйсбуку Дзяніса Урбановіча паведамляецца, што суды за ўдзел у “Чарнобыльскім шляху” таксама адбыліся над ім самім, а таксама над Сяргеем Тарасенкам. Вынікі – невядомыя, паколькі пастановы з судовымі рашэннямі яны не атрымлівалі, а на суд не патрапілі.

 

http://spring96.org/be/news/93065

праваабарончыя сайты