Навіны

Кантроль школы над вучнямі ў час летніх вакацый незаконны

Карыстальнікі сацыяльных сетак усё часцей пішуць пра тое, што адміністрацыя школ і гімназій праз класных кіраўнікоў патрабуе інфармацыю ад бацькоў пра тое, дзе будуць знаходзіцца вучні ў час летніх канікул. Пры тым інфармацыя павінна быць дастаткова падрабязнай – распісанай літаральна па кожным тыдні.

Гэтыя патрабаванні выходзяць па-за статуты школаў і ёсць незаконнымі. Бацькі самы нясуць адказнасць за сваіх дзяцей і не абавязаны прадстаўляць такія звесткі адміністрацыі школаў.

Школа абавязана ствараць бяспечныя ўмовы ў час арганізацыі навучальнага і выхаваўчага працэсу, але гэтыя абавязкі не распаўсюджваюцца на вольны час школьнікаў і час вакацый.

Прэсавая сакратарка Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Людміла Высоцкая на адпаведныя запыты ўжо паведаміла, што ўласна міністэрства не давала ніякіх распараджэнняў і збор такіх звестак – ініцыятыва самых адміністрацый школ. Аднак, цяжка паверыць, што такое масавае рашэнне прымалі самы адміністрацыі школ без указання “зверху”.

У кожным разе бацькі не абавязаны паведамляць адміністрацыі школ пра месцазнаходжанне сваіх дзяцей летам.

фота мае ілюстрацыйны характар

20.05.2019

Архіў

Чэрвень 2019
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Відэа

праваабарончыя сайты