Навіны

Міліцыя пакрывае мастака-хулігана, які малюе Пуціна?

У Гародні рамеснік пабіў планшэт грамадскаму актывісту Сяргею Верамеенку за тое, што ён здымаў на відэа яго партрэты з выявамі расейскіх дыктатараў.

Агрэсіўныя дзеянні ў адносінах да актывіста ажыццявілі двое рамеснікаў у зоне відэаназірання на вуліцы Савецкай. Калі быў выкліканы міліцыянт і пачалася праверка, то высветлілася, што відэа знікла, а адбіткаў пальцаў хулігана на планшэце не выяўлена, кажа Сяргей Верамеенка:

– Там чамусьці няма гэтага відэа. Дакладней відэа ёсць, але там нічога не бачна. Як нічога не бачна, калі наша штурханіна праходзіла пад камерай вонкавага назірання на вуліцы Савецкай. Я ўжо звярнуўся ў пракуратуру. Тэрміны для правядзення праверкі не былі выкананы згодна з заканадаўствам, яны зацягнуліся. Думаю, што на гэтай падставе буду падаваць яшчэ не адну скаргу. Калі мы знаходзіліся пад камерай і нічога не бачна, то гэта проста абсурд.

Сяргею Верамеенку пабілі планшэт 7-га сакавіка гэтага году. З таго часу вырабы майстроў на расейскую ды імперскую тэматыку працягваюць прадавацца.

20190512_12044120190512_12044820190512_12045720190512_12051420190517_13440220190517_134740

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/militsyya-pakryvae-mastaka-khuligana-yak/

18.05.2019
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Відэа

праваабарончыя сайты