Навіны

"Гродзенская праўда": ні слова па-беларуску

Сапраўднае стаўленне дзяржаўных структур улады да беларускай мовы найлепш характарызуе моўны стан яе галоўных друкаваных органаў. У галоўнай дзяржаўнай абласной газеце Гарадзенскай вобласці "Гродзенская праўда" беларуская мова вынішчана зусім. Каб у гэтым пераканацца дастаткова зазірнуць на сайт гэтага друкаванага і электроннага органа.

Акрамя самой назвы абласной газеты, на галоўнай старонцы гэтага СМІ вы не знойдзеце аніводнай (!) інфармацыі, аніводнага (!) слова па-беларуску. 

Актыўная русіфікацыя выдання ішла пры ранейшых галоўных рэдактарах - Елене Бересневой (перайшла на працу ў Палату прадстаўнікоў), Павле Сухорукове (быў прызначаны галоўным рэдактарам газеты "Звязда"). Пры цяперашнім галоўным рэдактары Лилии Новицкой працэс вынішчэння мовы тытульнай нацыі са старонак галоўнай дзяржаўнай газеты Гарадзенскай вобласці завершаны канчаткова.

Відэа

праваабарончыя сайты