Навіны

У Гальшанах пройдзе юбілейны фэст

10-ы раз у Ашмянскім раёне адбудзецца фэст "Гальшанскі замак". Фэст пройдзе 18 траўня 2019 года і пачнецца а 12-й гадзіне. Стала ведама праграма юбілейнага свята. 

У праграме фэсту азнаямленне з адрэстаўраванай вежай, віртуальная экскурсія, выстава стэрэа-карцін, а таксама дэманстрацыя 360-градусных панарамаў Гальшанскага замку. 

На фэсце выступяць вядомыя музычныя гурты, у тым ліку "Стары Ольса". Гасцей фэсту чакаюць розныя турніры, тэатралізаванае коннае шоў, майстар-класы па сярэднявечных танцах, дэгустацыя пернікаў, фаер-шоў і многа іншых цікавінак.

Уваход на свята будзе платным. Кошт квіткоў для дарослых - 10 рублёў, для дзяцей ад 5 да 12 гадоў - 7 рублёў, дзецям да 5 гадоў уваход будзе задарма. 

 

Відэа

праваабарончыя сайты