Навіны

Верыць і не зняверыцца

Ну і доў­гія ве­лі­код­на-май­скія вы­ход­ныя за на­мі. Май­скія сва­бод­ныя дні ака­за­лі­ся зман­лі­вы­мі і кап­рыз­лі­вы­мі, ка­лі ідзе пра над­вор’е. Ад жа­ры да ха­ла­дэ­чы, ад со­неч­ных про­ме­няў да за­ма­раз­каў і сне­га­па­ду. А пры тым па­ры­ві­сты ве­цер, што не ад­на­го ама­та­ра ад­па­чын­ку на пры­ро­дзе пры­вёў да пра­сту­ды, нас­мар­ку і га­лаў­но­га бо­лю. На Пад­ляш­шы, кра­і­не, па якой ця­куць ма­лоч­ныя рэ­кі з кі­сель­ны­мі бе­ра­га­мі, і з ге­не­тыч­най, ся­лян­скай лю­боўю да зям­лі ўсе ча­ка­лі як збаў­лен­ня даж­джу, на­ват больш чым­сь­ці ту­ры­стаў. А даж­джу як не бы­ло, так і ня­ма. Усе пе­ра­ста­лі ве­рыць праг­но­зам над­вор’я на рэ­гі­я­наль­ным тэ­ле­ка­на­ле і з зай­з­д­рас­цю гля­дзе­лі і слу­ха­лі на­він пра апад­кі ў су­сед­ніх рэ­гі­ё­нах Поль­ш­чы. Вес­на­вая за­су­ха не най­лепш ва­ро­жыць для яры­ны, се­на­жа­цей, ці хат­няй ага­род­ні­ны. Чым мы ж зноў пра­ві­ні­лі­ся, па­чы­на­юць пы­таць ся­бе не­ка­то­рыя ста­ра­жы­лы, жы­ву­чыя ў пры­род­ным кру­газ­ва­ро­це і па біб­лей­скіх пры­ка­зах. Ка­лян­дар­ны час, ад­мер­ва­ны да­та­мі і стрэл­ка­мі га­дзін­ні­ка, па­трэб­ны ім толь­кі для па­мя­тан­ня дня ат­ры­ман­ня чар­го­вай пен­сіі і стро­гіх тэр­мі­наў глы­тан­ня пры­пі­са­ных пі­лю­лек. Але ж хто сён­ня слу­хае ста­ра­жы­лаў? Уват­ка­ны ў смар­т­фон ці кам­п’­ю­тар нос зда­ец­ца быць тым важ­ней­шым, ма­тэ­ры­яль­ным, пра­вя­раль­ным ан­ге­лам ахоў­ні­кам, чым­сь­ці ду­хоў­ныя роз­ду­мы ба­буль, дзя­ду­ляў, цэр­к­ваў ці кас­цё­лаў.

У пер­шую ня­дзе­лю пас­ля Вя­лі­кад­ня ў цэр­к­вах чы­та­ец­ца прыт­ча пра ня­вер­на­га апо­ста­ла Та­ма­ша (Фа­му), які Бо­га­ча­ла­ве­ка Ісу­са Хры­ста і яго­ныя ра­нен­ні пас­ля му­каў ук­ры­жа­ван­ня хо­ча ўба­чыць і дат­к­нуц­ца ўлас­ны­мі ру­ка­мі. Ме­на­ві­та дат­к­нуц­ца і пра­ве­рыць усё ро­зу­мам зда­ец­ца выз­на­чаць жыц­цё­ва-фі­ла­соф­скія вы­ба­ры мно­гіх лю­дзей, якія лі­чаць ся­бе на­ват хрыс­ці­я­на­мі. Па­мя­тай­ма так­са­ма, што блас­лаў­лё­ныя і тыя, што не ба­чы­лі, а па­ве­ры­лі. Та­ям­ні­ца ду­хоў­нас­ці, ка­хан­ня, цяр­пен­ня, лі­та­ра­ту­ры ні­ко­лі не да­ец­ца зме­рыць ра­цы­я­наль­ным ро­зу­мам і най­больш пра­су­ну­ты­мі тэх­ніч­ны­мі вы­на­ход­ні­цтва­мі.

Пра­ве­рыць на­ша, бе­ла­ру­скае вы­ра­шыў адзін мой зна­ё­мы. Ад­чуць ба­ча­нае і ня­ба­ча­нае пры­вя­ло яго да ра­шэн­ня па­е­хаць на па­чат­ку гэ­та­га тыд­ня ў Бе­ла­русь. Як­раз там з’я­віў­ся... ты­дзень сва­бод­на­га. Звя­за­ны ён з хрыс­ці­ян­скай па­мяц­цю аб прод­ках, Ра­даў­ні­цай і свец­кім Днём пе­ра­мо­гі над ня­мец­кім фа­шыз­мам, свят­ка­ва­ным дзя­вя­та­га мая. На ўлас­ныя во­чы за­ха­це­ла­ся яму па­ба­чыць, ад­чуць і па­ста­рац­ца зра­зу­мець бе­ла­ру­скую мен­таль­насць двац­цаць пер­ша­га ста­год­дзя. А ці яна мо­жа быць ад­мет­най у та­кой амаль поў­нас­цю ру­ска­моў­най што­дзён­нас­ці? — за­дум­ваў­ся пе­рад вы­ез­дам. У рэш­це рэшт сам кі­раў­нік дзяр­жа­вы паў­та­рае, што бе­ла­ру­сы... гэ­та так­са­ма ру­скія, толь­кі са зна­кам якас­ці. Пра якія якас­ці ідзе тут раз­мо­ва? — за кож­ным ра­зам рас­пыт­ваў мой зна­ё­мы. Мо­жа па­ез­д­ка пры­ня­се яму ад­ка­з на ўсе яго­ныя пы­тан­ні і сум­нен­ні.

Але пе­рад са­мым ад’­ез­дам пра­чы­таў ён ста­ты­стыч­ныя да­ныя Бел­ста­та, пры­све­ча­ныя Дню дру­ку, які ад­зна­ча­ец­ца ў Бе­ла­ру­сі 5 мая. У 2018 го­дзе ў Бе­ла­ру­сі бы­ло вы­пуш­ча­на 9,7 ты­ся­чы кніг і бра­шур агуль­ным ты­ра­жом 25,6 мі­льё­на асоб­ні­каў. На ра­сей­скай мо­ве ў 2018 го­дзе вы­да­дзе­на 7,5 ты­ся­чы кніг і бра­шур агуль­ным ты­ра­жом18,5 мі­льё­на асоб­ні­каў (72,3% ад су­куп­на­га нак­ла­ду), на бе­ла­ру­скай мо­ве вы­пуш­ча­на 1323 кні­гі і бра­шу­ры ты­ра­жом 4,3 мі­льё­на асоб­ні­каў (16,7%).

Ад та­кой ста­ты­сты­кі за­ста­ец­ца яму толь­кі зап­ла­каць, а мо на­ват і за­выць, ска­заў мне. Пра раз­віц­цё чы­та­най бе­ла­ру­скас­ці ў гра­мад­стве трэ­ба про­ста за­быць. А ўсе гу­тар­кі пра раў­нап­раў­насць дзвюх дзяр­жаў­ных моў з’яў­ля­юц­ца толь­кі ру­сі­фі­ка­цый­ным пад­ма­нам. Хо­піць зай­с­ці ў лю­бую кні­гар­ню і гля­нуць на па­лі­цы з ма­стац­кай лі­та­ра­ту­рай і лі­та­ра­ту­рай для дзя­цей, каб яш­чэ больш зра­зу­мець, ча­му ты апы­нуў­ся ў «чи­ри­ка­ю­чим рус­ским ми­ры». Бо род­ная шко­ла за­ста­ец­ца толь­кі мро­яй, а ра­дыё і тэ­ле­ба­чан­не са сва­імі зор­ка­мі на «истин­ном язы­ке» ўма­цоў­вае нас так­са­ма ў пе­ра­ка­нан­ні, што мо­вай су­се­дзяў ка­ры­ста­юц­ца куль­тур­ныя лю­дзі.

На шчас­це ёсць яш­чэ пра­сто­ры і та­кія лю­дзі, што ў змо­зе што­дзень бе­раг­чы бе­ла­ру­скае ў сва­ім жыц­ці. Яны на­ша апо­ра і на­дзея ў гэ­тым рас­ця­ру­ша­ным све­це. Ду­маю, што май­му зна­ё­ма­му паш­час­ціць тра­піць на іх у сва­ёй ван­д­роў­цы.

Яў­ген ВА­ПА

08.05.2019

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты