Навіны

Ве­лі­код­на­-школь­ная мі­тус­ня (2)

На па­ча­так яш­чэ рэф­лек­сія на­конт школь­най мі­тус­ні з за­ба­стоў­кай на­стаў­ні­каў, пра якую пі­саў я ў гэ­тым мес­цы ты­дзень та­му на­зад. Ка­лі не ўда­ло­ся пра­тэ­стоў­цам пе­раш­ко­дзіць у пра­вя­дзен­ні эк­за­ме­наў гім­на­зі­стаў і вась­мік­лас­ні­каў, то, узяў­шы ў па­лон ма­ту­ры­стаў, Са­юз поль­скіх на­стаў­ні­каў па­чаў ся­бе ад­чу­ваць моц­ным, па­лі­тыч­ным гуль­цом. Але, як ака­за­ла­ся, ма­ю­чы боль­шасць у Сей­ме прэм’­ер-мі­ністр Ма­тэ­вуш Ма­ра­вец­кі ра­зам са сва­і­мі са­вет­ні­ка­мі, га­во­ра­чы шах­мат­най тэр­мі­на­ло­гі­яй, аб’­я­віў шах ар­га­ні­за­та­рам страй­ку, пры­няў­шы ў эк­с­п­рэс­ным тэм­пе пап­раў­кі да ас­вет­на­га за­ко­на, якія даз­ва­ля­юць на­ват толь­кі са­мім ды­рэк­та­рам да­пу­скаць ма­ту­ры­стаў да эк­за­ме­наў без удзе­лу пе­да­га­гіч­на­га са­ве­та. У та­кой бяз­вы­хад­най сі­ту­а­цыі ў мі­ну­лы чац­вер стар­шыя СПН аб’­я­віў ча­со­вае пры­пы­нен­не за­ба­стоў­кі. Пра но­выя фор­мы пра­тэ­сту ці да­лей­ша­га страй­ку бу­дзе вы­ра­ша­на ў ве­рас­ні, з па­чат­кам но­ва­га школь­на­га го­да. Та­кое нес­па­дзя­ва­нае ра­шэн­не вык­лі­ка­ла гнеў знач­най част­кі ба­сту­ю­чых на­стаў­ні­каў, якія ха­це­лі пра­тэ­ста­ваць да кан­ца.

Да ве­рас­ня ўрад мае і час, і срод­кі, каб не да­пус­ціць да та­го, што ад­бы­ло­ся як­раз вяс­ной. Ка­лі ар­га­ні­за­та­ры страй­ку ду­ма­юць, што вы­ба­ры ў Сейм у каст­рыч­ні­ку 2019 го­да бу­дуць ім спры­яль­ны­мі, то, на жаль, па­мы­ля­юц­ца. Ува­хо­дзя­чы ў па­лі­ты­за­ва­насць пра­тэ­сту, пры­ня­суць яны яш­чэ больш шко­ды для ся­бе ў ва­чах гра­мад­ства, якое ўсё ж та­кі ба­чыць шко­лу перш за ўсё як га­ран­та аду­ка­цый­най спра­вы, а не па­лі­тыч­на­га гуль­ца. Адзін з ды­рэк­та­раў шко­лы пас­ля та­го, што зда­ры­ла­ся, ска­заў мне не­а­фі­цый­на, што ба­сту­ю­чыя на­стаў­ні­кі па­він­ны вый­с­ці з та­ко­га праф­са­ю­за і па­слаць к чор­ту яго­ных лі­да­раў, бо ў гэ­тай сі­ту­а­цыі за­мест вый­г­ры­шу прыд­ба­лі сім­па­тыю быццам пры­мі­рэн­ча­му ўра­ду.

За­раз ста­ла яш­чэ больш пэў­ным, што мяс­цо­выя са­маў­ра­ды, якім пад­па­рад­ка­ва­ныя шко­лы згод­на з за­ко­нам за час за­ба­стоў­кі не мо­гуць вып­ла­ціць ба­сту­ю­чым зар­пла­ты. А не чу­ваць, ня­гле­дзя­чы на зак­лі­кі праф­са­ю­заў, што ўда­ло­ся ім наз­бі­раць столь­кі пры­ват­ных гро­шай, каб зак­рыць фі­нан­са­вую дзі­ру пра­тэ­стоў­цаў. Ну і са­мае най­гор­шае, што зда­ры­ла­ся, гэ­та раз­лад у на­стаў­ніц­кім ася­род­дзі, раз­лад па­між на­стаў­ні­ка­мі і вуч­ня­мі з баць­ка­мі. У вы­пад­ку гэ­та­га страй­ку ўсе рэ­аль­на апы­ну­лі­ся ў прой­г­ры­шы. Як та­ды бу­дзе вы­гля­даць пра­ца ў шко­ле ця­гам блі­жэй­шых двух ме­ся­цаў і якая там за­раз ат­мас­фе­ра пра­цы лепш не га­ва­рыць, толь­кі змаў­чаць.

А ме­ла быць пра Вя­лік­дзень. Пер­шы дзень ка­та­ліц­кай Пас­хі, а на­шай Вер­б­ні­цы, аз­м­ро­чы­лі вест­кі са Шры Лан­кі. Ата­ка іс­лам­скіх тэ­ра­ры­стаў-са­ма­губ­цаў на хрыс­ці­ян­скія кас­цё­лы і гас­ці­ні­цы з ту­ры­ста­мі пры­нес­ла ўжо звыш двухсот пяці­дзя­сяці смя­рот­ных ах­вяр і бліз­ка пяць­сот цяж­ка па­ра­не­ных. Тое, што зда­ры­ла­ся, не даз­ва­ляе про­ста быць абы­я­ка­вым кож­на­му ча­ла­ве­ку. Аказ­ва­ец­ца, што хрыс­ці­ян­скі крыж з’яў­ля­ец­ца най­больш ата­ка­ва­ным рэ­лі­гій­ным сім­ва­лам у двац­цаць пер­шым ста­год­дзі. Але за гэ­ты­мі ата­ка­мі, на жаль, што­раз больш смя­рот­ных ах­вяр. Да даб­ра гэ­та не вя­дзе, — паў­та­ра­юць па­ці­ху ста­рэй­шыя лю­дзі. У нас на шчас­це ве­ру­ю­чыя мо­гуць бес­п­раб­лем­на ад­да­ваць па­ша­ну Ісу­су Хры­сту, як на­ша­му зям­но­му Збаў­цы.

Ця­гам апош­ніх двух тыд­няў гля­дзеў я на ад­ным з гі­ста­рыч­ных тэ­ле­ка­на­лаў да­ку­мен­таль­нае кі­но пра Ісу­са Хры­ста, ба­ча­на­га і ад­чу­ва­на­га са­мы­мі важ­ны­мі людзь­мі з Яго­на­га ча­су. Ся­род тых, пра ка­го мож­на бы­ло да­ве­дац­ца на фо­не гі­ста­рыч­ных па­дзей, бы­лі, між ін­шым, Ма­рыя і Іо­сіф, Ян Хрыс­ці­цель, Ма­рыя Маг­да­ле­на, Свя­ты Пётр, Ка­я­фа, Юда ці Пон­цій Пі­лат. Усе зга­да­ныя асо­бы і іх­ні лёс не­пас­рэд­на звя­за­ныя з на­ра­джэн­нем, жыц­цём і смер­цю Сы­на Бо­жа­га. Не­ве­ра­год­на дэ­та­лё­ва прад­стаў­ле­ны гі­ста­рыч­на-рэ­лі­гій­ны воб­раз та­дыш­няй эпо­хі. На­ву­коў­цы аб­са­лют­на на зра­зу­ме­лай мо­ве рас­па­вя­да­юць гі­сто­рыю кож­на­га ге­роя ў кан­тэк­с­це яго да­чы­нен­няў з Ісу­сам. Аб­са­лют­ным шэ­дэў­рам лі­чу па­ка­за­ныя цу­ды, здзей­с­не­ныя Хры­стом, дзе дэ­та­лё­ва ас­вят­ля­ец­ца ча­му ме­на­ві­та бы­лі яны та­ко­га, а не ін­ша­га кштал­ту. Сцэ­ны, звя­за­ныя з уваск­рэ­сен­нем Ла­за­ра, ці ўкры­жа­ван­не са­мо­га Гос­па­да вык­лі­ка­юць дры­жы­кі і про­ста пры­му­ша­юць ча­ла­ве­ка па-сур’­ёз­на­му за­ду­мац­ца над на­шым грэш­ным жыц­цём.

Яў­ген ВА­ПА

07.05.2019 Тэгі: Яўген Вапа, Блог

Архіў

Іншыя навіны

Відэа

праваабарончыя сайты