Навіны

„Вясна” працуе над дзвюма справамі „смертнікаў”

Праваабарончы цэнтр „Вясна” працуе над дзвюма крымінальнымі справамі, па якіх вынесены смяротныя прысуды. Асуджаныя да найвышэйшай меры пакарання з прысудамі не згодныя, іх справы разглядаюцца ў Вярхоўным судзе і Камітэце ААН па правах чалавека, гаворыць каардынатар кампаніі „Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання” Андрэй Палуда:

– У нас наперадзе будзе ў Вярхоўным судзе разгляд апеляцыйнай скаргі спадара Асіповіча, які прыгавораны да смяротна пакарання. У нас ідзе праца па Жыльнікаву з Камітэтам ААН па правах чалавека. Цяпер адбываецца каментаванне з боку дзяржавы і з боку нас-праваабаронцаў, то бок гэта справа таксама ідзе.

Аляксандра Асіповіча з Бабруйска прысудзілі да смяротнай кары за забойства дзвюх дзяўчын і расчляненне іх целаў з мэтай схаваць сляды злачынства, ён прызнаў сваю віну.

Аляксандру Жыльнікаву з Менску пажыццёвае зняволенне за забойства трох чалавек Менскі гарадскі суд замяніў на смяротнае пакаранне. Пазіцыя Жыльнікава і яго адвакатаў зводзіцца да таго, што асуджаны не ўдзельнічаў у здзяйсненні злачынстваў, а толькі ведаў пра іх і дапамагаў змоўшчыку „пераадольваць іх наступствы”.

Таксама адвакаты заявілі, што былі парушаныя права Жыльнікава на жыццё, права не падвяргацца зневажальнаму годнасць абыходжанню, права на асабістую недатыкальнасць, а таксама на справядлівае судовае разбіральніцтва.

Кастусь Багушэвіч, Беларускае Радыё Рацыя

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/vyasna-pratsue-nad-dzvyuma-spravami-sme/

02.05.2019
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Архіў

Сьнежань 2019
1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031

Відэа

праваабарончыя сайты