Навіны

Яшчэ адзін суд за адмову аплаціць паслугі міліцыі

Ігар Барысаў

Ігар Барысаў

Старшыню Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігара Барысава 2 траўня чакае суд за адмову аплаты аказаных паслуг міліцыі па ахове грамадскага парадку падчас мітынгу і канцэрту ў Кіеўскім скверы 24 сакавіка. Адміністрацыйная справа будзе разглядацца ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска ў 16-30.

Нагадаем, 29 красавіка арганізатараў і заяўнікаў мітынгу і канцэрта да Дня Волі Юрыя Губарэвіча, Мікалая Казлова і Вольгу Кавалькову пакаралі штрафамі  ў памеры 30 базавых велічынь кожнага.

“Беларуская міліцыя ўжо канчаткова афармляецца ў камерцыйную структуру са сваімі прайз-лістамі і каэфіцыентамі, забываючыся на тое, што існуе за кошт падаткаплацельшчыкаў. Адміністрацыйная справа за адмову плаціць паслугі міліцыі - нонсэнс. Аказваецца, што ў межах грамадзянскай дамовы (грамадзянска-прававых адносінаў) міліцыі немагчыма выставіць прэтэнзію за няякасна аказаныя ёй паслугі і невыкананне дамовы, нішто немагчыма аспрэчыць (а гэты працэс акурат адбываецца дагэтуль)”, - каментуе сітуацыю Ігар Барысаў у фэйсбуку

 

Вольга Кавалькова: Няхай Канстытуцыйны суд дасць ацэнку той прававой калізіі, якую маем зараз

Палітык кажа, што зараз практычна немагчыма правесці акцыю любога фармату, бо ў партый і грамадскіх арганізацый праблемы з фінансамі.

 

 

 

http://spring96.org/be/news/92831

Архіў

Іншыя навіны

Відэа

праваабарончыя сайты