Навіны

Ніну Багінскую і Паўла Севярынца зноў затрымалі ў Курапатах

Затрыманне Ніны Багінскай у Курапатах, 5 сакавіка. Фота: "Радыё Свабода"

Затрыманне Ніны Багінскай у Курапатах, 5 сакавіка. Фота: "Радыё Свабода"

З раніцы 5 красавіка рабочыя з Заслаўя працягваюць ставіць агароджу па перыметры Курапатаў, больш крыжоў не валяць, піша “Радыё Свабода”. Але будаўнічая тэхніка ездзіць каля крыжоў, якія за ўчора не знеслі. Актывісты і сведкі гэтым абураліся — двух затрымалі.

​Абаронцаў Курапатаў адганяў ад тэхнікі ля крыжоў чалавек у міліцэйскай форме, які прынцыпова адмаўляецца назваць сябе. Паводле Паўла Севярынца, які вёў відэатрансляцыю, гэта палкоўнік Сяргей Удодаў, намеснік начальніка Мінскага РУУС, начальнік міліцыі грамадскай бяспекі.

Разам з Севярынцам у белы мікрааўтобус міліцыянты пагрузілі Ніну Багінскую. І яна, і Севярынец былі затрыманыя і ўчора — нібыта для «высвятленьня асобы» (Багінская ішла «прысароміць» будаўнікоў, Севярынец спрабаваў правесьці стрым).

 

http://spring96.org/be/news/92549

Архіў

Іншыя навіны

Відэа

праваабарончыя сайты