Навіны

Пабачыла свет унікальная кніга пра Слонім

Слонімшчына ва ўсе стагоддзі была насычана самымі разнастайнымі гістарычнымі падзямі. Гэтыя падзеі ў адной кнізе адлюстраваць проста немагчыма, ды і ніхто іх ніколі не апіша. Але асобныя імгненні тых падзей, якія адбываліся на слонімскай зямлі, а таксама помнікі, людзей, іх захапленні і працу, радасныя і сумныя жыццёвыя эпізоды паказаў Сяргей Чыгрын у гістарычных мініяцюрах і фотаздымках у сваёй новай унікальнай кнізе “Гістарычная мазаіка Слонімшчыны”, якая толькі што пабачыла свет у менскім выдавецтве “Кнігазбор”.

Кніга ўяўляе сабой гістарычную мазаіку Слонімшчыны. Дзякуючы ёй, чытачам будзе лёгка і цікава пазнаёміцца з мінулым і сучасным горада над Шчарай і яго ваколіцамі. Чаго не адлюстравана ў тэкстах – дапаўняюць паштоўкі, фотаздымкі і малюнкі. Іх у кнізе апублікавана больш за 300. Многія надрукаваны ўпершыню.

Кніга выдадзена на вельмі якаснай паперы, прыгожа і з густам аздоблена. Падобнага выдання пра Слонім раней не было.

Дарэчы, гэта ўжо не першая кніга даследчыка нашай гісторыі Сяргея Чыгрына са Слоніма. Пра родны горад і сваіх знакамітых землякоў  ён ужо выдаў некалькі дзясяткаў кніг.

Аксана Шпак, Беларускае Радыё Рацыя

Чытай больш на: https://www.racyja.com/kultura/pabachyla-svet-unikalnaya-kniga-pra-sl/

02.04.2019
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Відэа

праваабарончыя сайты